Commons:Вітаем

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Welcome and the translation is 81% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Welcome and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.

Што такое Wikimedia Commons?

Wikimedia Commons (Вікісховішча) — сховішча мультымэдыйных файлаў, якое надае вольны доступ да адукацыйнага мэдыязьмесьціва (выяваў, гуказапісаў і відэафайлаў) ў грамадзкай уласнасьці ці распаўсюджваемага на ўмовах вольных ліцэнзіяў. Зьяўляючыся шматмоўным праектам, Wikimedia Commons дзейнічае як агульнае сховішча для розных праектаў Фундацыі «Вікімэдыя», але вам не абавязкова ўдзельнічаць у адным з тых праектаў, каб карыстацца файламі, зьмешчанымі тут. Сховішча створанае і ўвесь час падтрымліваецца не аплочваемымі людзьмі, а простымі валянтэрамі. Мэта Commons акрэсьленая на старонцы Project scope.

Вікісховішча выкарыстоўвае тую ж тэхналёгію, што і Вікіпэдыя, таму кожны можа паўдзельнічаць. У той жа час, у адрозьненьні ад лякальных праектаў, файлы, загружаныя ў Вікісховішча, могуць быць дададзеныя на старонкі любога з праектаў Вікімэдыі безь неабходнасьці загружаць іх туды асобна.

Распачаты 7 верасьня 2004 году, праект дасягнуў мяжу ў 1 мільён загружаных файлаў 30 лістапада 2006 году і на бягучы момант зьмяшчае 100 158 509 файлаў і $2 галерэяў мэдыяфайлаў. Болей інфармацыі пра праект і яго дзейнасьць можна даведацца на старонцы Адмова ад адказнасьці, у артыкуле Вікісховішча і ўласнай старонцы на Мэта-вікі.

У адрозьненьні ад традыцыйных сховішчаў мэдыяфайлаў, Wikimedia Commons — вольны праект. Гэта значыць, што кожнаму дазваляецца капіяваць, выкарыстоўваць і мадыфікаваць кожны з файлаў да той пары, пакуль разам з файлам пазначаецца крыніца і аўтар, а таксама пакуль карыстальнік выпускае файлы са сваімі мадыфікацыямі, надаючы карыстальнікам тыя ж вольнасьці, што былі нададзеныя яму. База зьвестак Wikimedia Commons і тэксты ў ім распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution/Share-Alike. Ліцэнзійная інфармацыя для файлаў зьмяшчаецца на іх уласнай старонцы. Пра паўторнае выкарыстаньне зьвестак чытайце артыкулы Commons:Reusing content outside Wikimedia і Commons:First steps/Reuse.

Удзельнічайце

Вы можаце дапамагчы ўдасканаліць Вікісховішча, зрабіўшы тое, што ў вас атрымліваецца лепш за ўсё:

Ахвяруйце свае працы

Калі вы добры фатограф, не саромцеся ахвяраваць вашыя лепшыя здымкі. Калі вы добры дызайнэр, праглядзіце, якія дыяграмы, схемы і анімацыі запатрабаваныя карыстальнікамі. Калі вы — выдатны музыка ці актор, сьмела загружайце ўласныя запісы вашых выступаў з выкананьнем вольных твораў.

Ахвяруйце свае здольнасьці

Каб дапамагчы праекту, загружаць штосьці не абавязкова. Ёсьць яшчэ шмат спраў, дзе вашая дапамога патрэбная:

Ахвяруйце свой час

Неабавязкова нават быць вялікім фатографам ці прафэсійным перакладчыкам дапаможных старонак! Калі вы здольныя з хаосу стварыць парадак, то мы зможам знайсьці вам працу!

Tour

Рэгістрацыя

Для загрузкі файлаў у Вікісховішча патрэбная рэгістрацыя. Яна агульная для ўсіх праектаў Вікімэдыі, таму, калі вы зарэгістраваныя ў адным з праектаў Фундацыі, то, верагодна, можаце ўвайсьці і тут. Калі не, зарэгіструйцеся, націснуўшы спасылку «Уваход / стварэньне рахунку» ўверсе старонкі. Калі ж вы не зьбіраецеся нічога загружаць, то рэгістрацыя неабавязковая (але вельмі вітаецца).

Першыя крокі

Пасьля рэгістрацыі лепшым крокам будзе прачытаць інфармацыю для пачаткоўцаў і адказы на пытаньні. У іх апісваецца, як наладзіць пад сябе інтэрфэйс (напрыклад, зьмяніць мову), ці як загружаць файлы, а таксама нашая Палітыка ліцэнзаваньня. Для працы ў праекце не патрэбныя нейкія тэхнічныя веды. Будзьце рашучымі ў сваёй працы і стаўцеся да дзеяў іншых, як да сваіх. Гэта вікі — тут усё проста.

Болей інфармацыі можна даведацца на Партале суполкі. Можаце запытацца ў іншых удзельнікаў на форуме ці на канале IRC #wikimedia-commons webchat.

Файлы ў Вікісховішчы разьмяркоўваюцца па катэгорыях і галерэях. Агляд галоўных катэгорыяў ёсьць на Галоўнай старонцы.

Put Babel boxes on your user page so others know what languages you can speak and indicate your graphic abilities. All your uploads are stored in your personal gallery. Please sign your name on Talk pages by typing ~~~~. If you're copying files from another project, be sure to use the FileImporter.

Дадатковыя сэрвісы і прылады

Калі вы жадаеце загрузіць вялікую колькасьць файлаў, Commonist вам дапаможа. Іншыя прылады і іх апісаньне зьмяшчаюцца на адпаведнай старонцы.

Мы спадзяемся, што вам спадабаецца тут і вы атрымаеце сапраўдную асалоду ад сваёй працы.

Мэта-Вікі Мэта-Вікі — каардынаваньне Вікіпэдыя Вікіпэдыя — энцыкляпэдыя ВікіСлоўнік ВікіСлоўнік — слоўнік
ВікіКнігі ВікіКнігі — кнігі ВікіКрыніца ВікіКрыніцы — крыніцы ВікіЦытатнік ВікіЦытатнік — цытаты
ВікіВіды ВікіВіды — біялягічныя віды ВікіНавіны ВікіНавіны — навіны English ВікіЎнівэрсытэт ВікіЎнівэрсытэт — адукацыя English